wd wp Пошук:

Лабанаўскі сельсавет

Лаба́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лабанаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 24 чэрвеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Верамейскага сельсавета[1].

4 чэрвеня 1965 года ўтвораны зноў у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 26 населеных пунктаў (Акцябр, Вазраждзенне, Васькоўка, Востраў, Гіжня, Грамабой, Гром, Доўгая, Дубраўка, Жытнёў, Зара, Зялёны Дуб, Каменка, Клін, Лабанаўка, Лобча, Малінкі, Навіна, Падбудкі, Падлом’е, Рассвет, Рынкоўка, Светлы, Слава, Шчацінка і Ялоўка), якія ўваходзілі ў склад Верамейскага сельсавета[2]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 30 жніўня 1993 года ў склад Язёрскага сельсавета перададзены вёскі Гіжня, Доўгая, Дубраўка, Лобча і Рынкоўка. 26 жніўня 1994 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сормаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крычаўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чэрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе