wd wp Пошук:

Лаадыка VII Тэя

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Лаадыка.

Лаадыка VII Тэя Філадэльф (грэч.: Λαοδίκη ἡ Θεά καὶ Φιλάδελφος; нарадзілася пасля 122 года да н.э.) — сірыйская прынцэса, царыца Камагены.

Біяграфія

Паходжанне

З’яўлялася дачкой цара Сірыі Антыёха VIII Грыпа і Клеапатры VI, дачкі егіпецкага цара Пталамея VIII.

Замужжа

Шлюб Лаадыкі са спадчыннікам камагенскага кіраўніка Сама Мітрыдатам I Каліннікам быў часткай мірнага дагавора паміж іх бацькамі. Лаадыка нарадзіла свайму мужу сына Антыёха I Тэаса Камагенскага, які стаў будучым кіраўніком краіны.

Кіраванне краінай

Каля 90 года да н.э. у краіну ўварваліся парфяне, і Лаадыка звярнулася па дапамогу да свайго траюраднага брата Антыёху X, які кіраваў у той момант Келесірыяй і Фінікіяй. На чале войскі ён прыбыў у Камагену, але быў забіты ў час бітвы з агрэсарамі[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 23 лістапада 2018.
  2. Бокшанин А. Г., Парфия и Рим. Часть 2. Система политического дуализма в Передней Азии. с. 11

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў I стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў II стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі I стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Селеўкіды