wd wp Пошук:

Кіслотнасць глебы

Асноўны артыкул: Глеба

Карта кіслотнасці глеб

Кіслотнасць глебы[1] — здольнасць глебы праяўляць уласцівасці кіслот.

Наяўнасць іёнаў вадароду (Н-іёнаў) у глебавым растворы, а таксама абменных іёнаў вадароду і алюмінія ў глебавым паглынальным комплексе пры няпоўнай нейтралізацыі надае глебе кіслую рэакцыю.

Для характарыстыкі глебавай кіслотнасці выкарыстоўваецца шэраг паказчыкаў:

Падвышаная кіслотнасць глебы негатыўна адбіваецца на росце большасці культурных раслін за кошт памяншэння даступнасці шэрагу макра- і мікраэлементаў, і наадварот, павелічэнні растваральнасці таксічных злучэнняў марганцу, алюмінія, жалеза, бора і інш., а таксама пагаршэнні фізічных уласцівасцяў. Для зніжэння кіслотнасці прыбягаюць да вапнавання[2].

Падкісленне глебы (недапушчальны да ўжывання тэрмін-сінонім Закісленне глебы)[1] — змена кіслотна-асноўных уласцівасцяў глебы, выкліканае прыродным глебаўтваральным працэсам, паступленнем забруджвальных рэчываў, занясеннем фізіялагічна кіслых угнаенняў і іншымі відамі антрапагеннага ўздзеяння.

Зноскі

  1. 1 2 ДАСТ 27593-88(2005). ГЛЕБЫ. Тэрміны і вызначэнні. УДК 001.4:502.3:631.6.02:004.354
  2. Лясная энцыклапедыя: У 2-х т. / Вараб’ёў Г.І.. — М.: Сав. энцыклапедыя, 1985. — P. 563.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Глеба