wd wp Пошук:

Кірыл Нікіфаравіч Осіпаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Осіпаў.

Кірыл Нікіфаравіч Осіпаў (2 лютага 190716 жніўня 1975) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1941 года)[1].

Біяграфія

Осіпаў К. Н., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў вёсцы Збароў у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямі класаў працаваў у райкаме камсамола Жлобіна. У Чырвоную Армію ўступіў у 1929 годзе, прыймаў удзел у савецка-фінскай вайне. У 1931 годзе ўступіў у КПСС[1]. У 1935 годзе скончыў артылерыйскае вучылішча[2].

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 года. Осіпаў быў сакратаром партбюро 245-га гаубічнага артылерыйскага палка (37-я стралковая дывізія, 19-я армія, Заходні фронт), калі, будучы старшым палітруком, апынуўся ў абкружэнні[1]. Осіпаў у складзе групы войскаў генерал-лейтэнанта І. В. Болдзіна з баямі спрабаваў выйсці з акружэння. У жніўні 1941 года, перайшоўшы лінію фронту, змог наладзіць сувязь з Коневым І. С.; пры яго ўдзеле быў распрацаваны і ажыццёўлены план злучэння групы з войскамі Чырвонай Арміі. 15 жніўня 1941 года Осіпаву К. Н. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1][2]. У 1942-1943 гадах ён працаваў пры штабе партызанскага руху пры ваенсавеце Заходняга фронту, пакуль у 1944 годзе зноў не апынуўся на фронце, прыняўшы ўдзел у вызваленні Беларусі, у баях ва Усходняй Прусіі і супраць Японіі[2].

Працягнуўшы пасля вайны службу ў арміі, Осіпаў К. Н. у 1947 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу і ў 1955 годзе пайшоў у запас у званні палкоўніка. Быў пахаваны ў Гомелі на Давыдаўскіх могілках, дзе ў 1976 годзе на яго магіле ўсталявалі абеліск[2].

Узнагароды

Памяць

У гонар Осіпава К. Н. названая адна з вуліц Гомеля[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  2. 1 2 3 4 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 64—65 с. — 8 000 экз.
  3. Гарады і вёскі Беларусі / Рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш.. — Мінск, 2005. — Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць. — С. 251. — 520 с. — ISBN 985-11-0330-6.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага