Кірыл Генік (1857 — 12 лютага 1925) — украінска-канадскі эміграцыйны дзеяч.
Кірыл Генік нарадзіўся ў 1857 годзе ў вёсцы Ніжні Бярозаў ў Галіччыне ў сям’і Івана Геніка, сельскага старасты, і Ганны Пярцовіч. Генік атрымаў пачатковую адукацыю ў Каламіі, а затым з’ехаў у Станіслаў (цяпер Івана-Франкоўск), дзе атрымаў сваю педагагічную адукацыю. Ступень бакалаўра атрымаў ў 1879 годзе і быў прызначаны настаўнікам ў раёне горада Надворная. У 1882 годзе Генік вярнуўся ў сваё родную вёску і адкрыў школу. У 1880-х гадах Генік заснаваў прадпрыемства і вытворчы кааператыў, які назваў Карпацкай крамай. У 1890 годзе абраны ў гарадскі савет у Каламіі, горадзе, дзе пачынаў вучобу[2].
Пазней Генік пазнаёміўся з Восіпам Алеськовым — чалавекам, які заахвочваў эміграцыю украінцаў у Канаду. Олеська папрасіў Геніка суправаджаць групу ўкраінцаў у Канаду і дапамагчы ім там пасяліцца. Генік з жонкай і чатырма дзецьмі далучыўся да групы з 64 украінцаў і прыбыў у Квебек 22 чэрвеня 1896 года. Першапачаткова група спынілася ў Вініпегу, а адтуль скіравалася на пасяленне ўглыб правінцыі Манітоба і заснавала пасяленне, што стала вядомым як Сцюартбёрн і сёння лічыцца першай украінскай суполкай у Заходняй Канадзе. У жніўні Генік падаў заяву на атрыманне гомстэда (фермерскага ўчастка) у Сцюартбёрне, але хутка перадумаў і перасяліўся ў Вініпег. У тым жа месяцы Олеська парэкамендаваў Геніка Міністэрству ўнутраных спраў Канады на пасаду эміграцыйнага агента. У верасні Генік стаў супрацоўнікам міністэрства і выконваў пераклады. У сваёй працы эміграцыйнага агента Генік сустракаў новых украінскіх эмігрантаў у Квебеку, заахвочваў іх карыстацца англійскай мовай, адмовіцца ад традыцыйных звычаяў і, калі патрабавалася, граў ролю дарадцы. [2] У сувязі з ростам эміграцыі ўкраінцаў ў Канаду яго праца павялічылася да той ступені, што ў 1898 годзе Генік быў прыняты працаваць ва ўрадзе Канады на ўмовах поўнай занятасці, прычым ён стаў першым украінцам- канадскім дзяржаўным служачым на пастаяннай аснове. [3]
У 1899 годзе Генік заснаваў чытальную залу імя Тараса Шаўчэнкі[4] ў сваім доме і першую ўкраінскамоўную газету ў Канадзе «Канадскі Фармер» ў 1903 годзе. Хаця Генік не быў рэлігійным, ён верыў, што хрысціянства павінна існаваць незалежна ад грэка-праваслаўных і руска-праваслаўныхнормаў. У 1903—1904 гг. у супрацоўніцтве з прэсвітарыянскімі пастарамі ён заснаваў “НезалежнуюПраваслаўную Царкву “.[5] У 1911 годзе пасля таго, як любімая ліберальная партыя Геніка прайграла выбары, ён страціў працу і скончыў сваё жыццё на грамадскай працы. Ён жыў некаторы час у Злучаных Штатах Амерыкі, але пазней вярнуўся ў Вініпег, дзе памёр 12 лютага 1925 года. [2]
На момант смерці Генік быў настолькі папулярным, што ва ўкраінскай суполцы Канады ён стаў вядомым як «Цар Канады».[3][6]