wd wp Пошук:

Кірыл Аляксандравіч Зіновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зіновіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кірыл Зіновіч (нар. 5 сакавіка 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца партугальскага клуба «Віторыя» з Гімарайнша і моладзевай зборнай Беларусі.

Старэйшы брат Кірыла Дзмітрый таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера

З 2019 года пачаў гуляў за дубль «Мінска». У 2020 годзе стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 мая 2020 года ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (2:5), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, а ў 2021 годзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2021 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў»[2]. Гуляў пераважна за другую каманду «Лакаматыў-Казанка» ў ФНЛ-2 (трэцім дывізіёне), часам выхадзіў на поле і ў асноўнай камандзе, правёў 3 матчы ў Прэм’ер-лізе.

У верасні 2022 года стаў іграком партугальскай «Віторыі» з Гімарайнша[3], дзе стаў выступаць за другую каманду.

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019дубльМінскБеларусь153
2020Д1МінскБеларусь91
2021 (1)Д1МінскБеларусь113
2021/22Д1ЛакаматыўРасія30

Зноскі

  1. https://www.pressball.by/footballstat/kiryl_zinovich/
  2. Футбол. Белорус Кирилл Зинович официально перешел в московский “Локомотив”
  3. “Витория” подтвердила трансфер Зиновича, он будет выступать за вторую команду
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Казанка Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Віторыя Гімарайнш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта