wd wp Пошук:

Кірыл Іванавіч Прашчаеў

Кірыл Іванавіч Прашчаеў (нар. 31 лістапада 1973, г. Адэса) — доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заснавальнік і дырэктар навукова-даследчага медыцынскага цэнтра «Геранталогія» (г. Масква, Расійская Федэрацыя).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1996), дактарантуру пры Санкт-Пецярбургскім інстытуце біярэгуляцыі і геранталогіі (2005). Першы грамадзянін Рэспублікі Беларусь у яе гісторыі, які абараніў доктарскую дэсертацыю па спецыяльнасці «геранталогія і герыятрыя».

На працягу 5 год працаваў у Белгародскім дзяржаўным універсітэце, дзе стварыў адну з буйнейшых на постсавецкай прасторы навуковую школу ў галіне герыятрыі, асноўным накірункам якой з’яўляецца феномен палімарбінасці пры паталогіі сталага ўзросту. Пад кіраўніцтвам К. І. Прашчаева абаронена 2 докторскіх і 12 кандыдатскіх дысертацый.

Навуковая дзейнасць

Галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса «Геранталогія», член рэдкалегii часопiса «Поспехi геранталогii». Распрацоўшчык тэорыі этнамедыцыны (на беларускім фальклорным матэрыяле), мае навуковыя працы па гісторыі медыцыны Беларусі.

З’яўляецца аўтарам вялікай колькасці навуковых і вучэбных прац у галіне геранталогіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны. Найбольш вядомыя — «140 тэзісаў аб артэрыяльнай гіпертэнзіі» (Мінск, 2004), «Выбраныя лекцыі па герыятрыі» (Санкт-Пецярбург, 2007), «Прафілактычная нейраімунаэндакрыналогія» (Санкт-Пецярбург, 2008), «Тэрапеўтычнае асяроддзе ў дамах-інтэрнатах для пажылых людзей і інвалідаў» (Масква, 2013), «Прафiлактыка эйджызму ў стацыянарных сацыяльных установах» (Масква, 2016)[1].

Зноскі

  1. Прашчаеў Кірыл Іванавіч – доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Герантолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе