Кірыл Іванавіч Прашчаеў (нар. 31 лістапада 1973, г. Адэса) — доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заснавальнік і дырэктар навукова-даследчага медыцынскага цэнтра «Геранталогія» (г. Масква, Расійская Федэрацыя).
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1996), дактарантуру пры Санкт-Пецярбургскім інстытуце біярэгуляцыі і геранталогіі (2005). Першы грамадзянін Рэспублікі Беларусь у яе гісторыі, які абараніў доктарскую дэсертацыю па спецыяльнасці «геранталогія і герыятрыя».
На працягу 5 год працаваў у Белгародскім дзяржаўным універсітэце, дзе стварыў адну з буйнейшых на постсавецкай прасторы навуковую школу ў галіне герыятрыі, асноўным накірункам якой з’яўляецца феномен палімарбінасці пры паталогіі сталага ўзросту. Пад кіраўніцтвам К. І. Прашчаева абаронена 2 докторскіх і 12 кандыдатскіх дысертацый.
Галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса «Геранталогія», член рэдкалегii часопiса «Поспехi геранталогii». Распрацоўшчык тэорыі этнамедыцыны (на беларускім фальклорным матэрыяле), мае навуковыя працы па гісторыі медыцыны Беларусі.
З’яўляецца аўтарам вялікай колькасці навуковых і вучэбных прац у галіне геранталогіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны. Найбольш вядомыя — «140 тэзісаў аб артэрыяльнай гіпертэнзіі» (Мінск, 2004), «Выбраныя лекцыі па герыятрыі» (Санкт-Пецярбург, 2007), «Прафілактычная нейраімунаэндакрыналогія» (Санкт-Пецярбург, 2008), «Тэрапеўтычнае асяроддзе ў дамах-інтэрнатах для пажылых людзей і інвалідаў» (Масква, 2013), «Прафiлактыка эйджызму ў стацыянарных сацыяльных установах» (Масква, 2016)[1].