wd wp Пошук:

Кірстэн Нільсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нільсен. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Кірстэн Мішэль Нільсен (англ.: Kirstjen Michele Nielsen; нар. 14 мая 1972) — амерыканскі эксперт па кібернетычнай бяспецы, міністр унутранай бяспекі ЗША (2017—2019).

Біяграфія

Атрымала ступень бакалаўра навук на факультэце дыпламатыі Джорджтаўнскага ўніверсітэта. У 1999 годзе скончыла юрыдычны факультэт Віргінскага ўніверсітэта. Будучы экспертам па кібербяспецы, працавала ў Цэнтры кібернетычнай і ўнутранай бяспекі пры ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона і ў Кансультатыўнай радзе па глабальных рызыках пры Сусветным эканамічным форуме.

Заснавальніца і былы прэзідэнт кампаніі Sunesis Consulting. Стварыла і ўзначальвала ўпраўленні заканадаўчай палітыкі і па справах урада ў Адміністрацыі транспартнай бяспекі ЗША.

У адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага займала пасаду дарадцы прэзідэнта па прадухіленні, падрыхтоўцы і рэагаванні ў Савеце па ўнутранай бяспецы Злучаных Штатаў.

Зноскі

  1. https://www.businessinsider.com/kirstjen-nielsen-bio-photos-trump-homeland-security-secretary-2018-6
  2. Kirstjen Nielsen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.law.virginia.edu/uvalawyer/article/enlisted-general
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каларада
Катэгорыя·Выпускнікі Джорджтаўнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных