wd wp Пошук:

Кінематограф Нігерыі

Кінемато́граф Ніге́рыі (англ.: Cinema of Nigeria) — кінематограф афрыканскай дзяржавы Нігерыя. Большасць фільмаў былі выпушчаныя на англійскай мове. Кінематограф Нігерыі пачаў бурна развівацца ў 1990-х і 2000-х гадах, у выніку стаўшы другой па велічыні кінаіндустрыяй ў свеце па колькасці штогадовых прэм’ер фільмаў, абыйшоўшы ЗША і саступаючы толькі індыйскай кінаіндустрыі[1]. Паводле справаздачы CNN, Нігерыя атрымлівае прыбытак у 250 мільёнаў долараў ад вытворчасці фільмаў, выпускаючы каля 200 фільмаў у месяц[2][3].

Кінематограф Нігерыі з’яўляецца найбуйнейшай кінаіндустрыяй у Афрыцы з пункту гледжання даходаў і колькасці фільмаў, якія вырабляюцца ў год. Хоць фільмы ў Нігерыі здымаліся і да 1960 года, рост даступнай лічбавай здымкі і тэхналогіі рэдагавання стымуляваў рост дадзенай галіны. Нігерыйская кінаіндустрыя часта вядомая пад назвай Налівуд, па аналогіі з Галівудам і Балівудам[4].

Зноскі

  1. Nigeria surpasses Hollywood as world’s second largest film producer – UN(нявызн.). United Nations (5 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2011.
  2. The Best of African Film in 2004(нявызн.), CNN (18 снежня 2004).
  3. Freeman, Colin. In Nollywood, ’lights, camera, action’ is best case scenario(нявызн.), Daily Telegraph (7 мая 2007).
  4. The Economist, «Nollywood: Lights, camera, Africa», 18 December 2010, pp. 85-88.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Культура Нігерыі
Катэгорыя·Кінематограф паводле краін
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты