Кінемато́граф Ніге́рыі (англ.: Cinema of Nigeria) — кінематограф афрыканскай дзяржавы Нігерыя. Большасць фільмаў былі выпушчаныя на англійскай мове. Кінематограф Нігерыі пачаў бурна развівацца ў 1990-х і 2000-х гадах, у выніку стаўшы другой па велічыні кінаіндустрыяй ў свеце па колькасці штогадовых прэм’ер фільмаў, абыйшоўшы ЗША і саступаючы толькі індыйскай кінаіндустрыі[1]. Паводле справаздачы CNN, Нігерыя атрымлівае прыбытак у 250 мільёнаў долараў ад вытворчасці фільмаў, выпускаючы каля 200 фільмаў у месяц[2][3].
Кінематограф Нігерыі з’яўляецца найбуйнейшай кінаіндустрыяй у Афрыцы з пункту гледжання даходаў і колькасці фільмаў, якія вырабляюцца ў год. Хоць фільмы ў Нігерыі здымаліся і да 1960 года, рост даступнай лічбавай здымкі і тэхналогіі рэдагавання стымуляваў рост дадзенай галіны. Нігерыйская кінаіндустрыя часта вядомая пад назвай Налівуд, па аналогіі з Галівудам і Балівудам[4].