wd wp Пошук:

Кінгі

Кінгі — у беларускай міфалогіі прыгажуня-каралева, палац якой стаяў ля ракі Нараў, недалёка ад месца ўпадзення ў Буг. Калі прыгажуня гуляла па сваім садзе і слухала спевы птушак, зямля раптам затрэслася, і палац праваліўся ўніз, а на яго месцы вырасла невялічкая гара. З таго часу Кінгі кожную ноч выходзіла з зямлі і раскладала вогнішча, чакаючы, пакуль хтосьці з людзей нарве ёй кветак. Але людзі, пабачыўшы вогнішча здалёку, абыходзілі падазронае месца бокам. Аднойчы агонь заўважыў стары разбойнік. Кінгі прапанавала яму нарваць кветак у абмен на золата. Разбойнік кінуўся на яе з нажом, але дзяўчына знікла, а злодзей ператварыўся ў валун. Легенда спалучае адразу некалькі папулярных сюжэтаў: пра паселішчы, якія праваліліся пад зямлю; пра чалавека, які стаў камнем і г.д.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Беларускі фальклор
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Міфалогія