wd wp Пошук:

Кім Чэльстрэм

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кім Чэльстрэм (шведск.: Kim Källström; нар. 24 жніўня 1982, Сандвікен, Швецыя) — былы шведскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Швецыі (2001—2016). Выступаў як цэнтральны паўабаронца, які можа гуляць на левым флангу паўабароны, а таксама патэнцыяльна можа быць глыбокім плэймейкерам. Чэльстрэм таксама вядомы сваімі добрымі ўдарамі левай нагой.

Кар’ера

Раннія гады

Пачаў займацца футболам у клубе «Партыле», які размяшчаецца ў прадмесці Гётэбарга.

Далейшыя выступы

Першым прафесійным клубам Чэльстрэма быў «Хекен», але вядомасць у Швецыі ён атрымаў ужо гуляючы за «Юргордэн», з якім стаў чэмпіёнам краіны ў 2002 і 2003 гадах, а таксама двойчы забіў галы за клуб у розыгрышу Кубка УЕФА ў брамы клубаў «Шэмрак Роверс» і «Капенгаген»[4].

Узімку 2004 года за 1,7 млн еўра перайшоў у склад французскага клуба «Рэн», у якім гуляў разам з партнёрам па зборнай краіны Андрэасам Ісаксанам. У маі 2006 года падпісаў кантракт з «Ліёнам». У гэтым клубе ён двойчы станавіўся чэмпіёнам Францыі, а для клуба гэтыя тытулы сталі шостым і сёмым запар.

28 ліпеня 2012 года паміж «Спартаком» і французскім «Ліёнам» была дасягнутая дамоўленасць пра трансфер футбаліста ў маскоўскі клуб. 30 ліпеня Кім паспяхова прайшоў медабследаванне. 1 жніўня 2012 года футбаліст падпісаў кантракт з клубам[5].

У першай палове 2014 года на правах арэнды гуляў за лонданскі «Арсенал», аднак з-за траўмы правёў толькі чатыры матчы. Улетку 2015 года перайшоў у швейцарскі клуб «Грасхопер», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У лютым 2017 года, дамовіўшыся з «Грасхоперам» аб датэрміновым скасаванні кантракта, вярнуўся ў «Юргордэн»[6]. Па заканчэнні сезону ў снежні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

Кім Чэльстрэм згуляў першы матч за зборную 1 лютага 2001 года супраць зборнай Фінляндыі. Удзельнічаў у фінальных турнірах Еўра-2004 і Еўра-2008, чэмпіянаце свету 2006. Забіў некалькі важных галоў у адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы 2008, у тым ліку прыгожы гол у браму зборнай Ісландыі ўдарам з 45 метраў.

Пасля заканчэння чэмпіянату Еўропы 2016 Чэльстрэм абвясціў аб завяршэнні выступаў за зборную.

Дасягненні

«Юргордэн»:

«Алімпік» Ліён:

«Арсенал»:

Зноскі

  1. Kim Källström // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. KIM KALLSTROM // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Kim Källström // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Kim Källström. Anciens joueurs et entraîneurs
  5. Чельстрём и инсаурральде подписали контракты со «Спартаком». spartak.com
  6. Чельстрем расторг контракт с «Грассхоппером» и перешел в «Юргорден». by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Еўлебаргу
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Ліён
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швецыі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Грасхопер
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэн
Катэгорыя·Футбалісты Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Хекен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Юргордэн