wd wp Пошук:

Кім Фёдаравіч Шастоўскі

Кім Фёдаравіч Шастоўскі (2 кастрычніка 1935, Ляўкі, Аршанскі раён — 13 ліпеня 2016) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Бацька, Хведар Шастоўскі, кіраваў калгасам у Ляўках, дзе меў лецішча Янка Купала. Па ўспамінах сучаснікаў будучы мастак ганарыўся тым, што Купала насіў яго на руках[1].

У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1957 года. У 1965 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка. У 1966—1989 гг. выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1979 года.

Творчасць

Майскі дзень (Магілёў. Партрэт жонкі Алены). 1967

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, графікі.

Асноўная тэма творчасці — стваральная праца і гераічнае мінулае беларускага народа. У яго лепшых работах вобразнае абагульненне жыццёвых з’яў, шчырасць пачуццяў, колеравая рытміка. Творы мастака вылучаюцца вобразнасцю, выразнасцю малюнка, кампазіцыйнай раўнавагай.

Аўтар тэматычных карцін: «На вытворчасці. Кавалі» (1967), «Выпрабавальнік» (1972), «Развітанне» (1973), «Янка Купала ў Ляўках», «Першы настаўніцкі з’езд» (прысвечана Я. Коласу, 1982), «1944. Пад Оршай» (1984) і інш.

Сярод яго твораў вылучаюцца лірычныя пейзажы: «Над Дняпром» (1966), «Восеньскі матыў» (1973), «Вечар. На начлег» (1974), «Лета» (1975), «Май. Бэз» і «Восень» (1976), «Летні дзень» (1979), «Браслаўскія далі» (1984), партрэты: «Хлопчык каля акна» (1975), «Ян у вёсцы» (1976), Героя Сацыялістычнай Працы А. Дз. Пісаравай (1983), Героя Савецкага Саюза М. М. Зялёнкіна (1985), «Косця» (1986) і інш.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Сям’я

У шлюбе з мастачкай Аленай Шастоўскай (нар. 1938) меў сыноў Яна, Андрэя і Канстанціна. Канстанцін стаў фотамастаком.

Зноскі

  1. 2016. Шастоўскі і нябёсы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава