wd wp Пошук:

Кіеўскі інстытут бізнесу і тэхналогій

Кіеўскі інстытут бізнесу і тэхналогій — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Кіеве і спецыялізуецца на бізнес-адукацыі.

Гісторыя

У 1961 годзе па ініцыятыве таварыства «Веды», АН УССР, КПІ і іншы інстытуцый быў створаны Кіеўскі народны ўніверсітэт тэхнічнага прагрэсу, які працаваў на базе Рэспубліканскага дома эканамічнай і навукова-тэхнічнай прапаганды. Да 1979 года ў КНУТП прайшлі навучанне больш за 17000 слухачоў. Ва ўніверсітэце выкладалі 11 членаў-карэспандэнтаў АН УССР, 90 дактароў навук, прафесараў і 432 кандыдатаў навук, дацэнтаў.

Станам на 1992 год колькасць выпускнікоў КНУТП перавысіла 30 тысяч. Была зменена арганізацыйна-прававая форма, універсітэт атрымаў новую назву — Украінскі хрысціянскі ўніверсітэт бізнесу і тэхналогій. Нягледзячы на станоўчую ацэнку дзейнасці ўніверсітэта, у выніку установе было адмоўлена ў ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць з рэкамендацыяй змяніць назву.

Ужо ў 1995 годзе была зарэгістравана новая навучальная ўстанова — Кіеўскі інстытут бізнесу і тэхналогій, заснавальнікамі якога сталі Украінскі хрысціянскі ўніверсітэт бізнесу і тэхналогій і Украінская лабараторыя праблем адукацыі і прамысловага развіцця НАН Украіны. Кіеўскі інстытут бізнесу і тэхналогій атрымаў ліцэнзію Міністэрства адукацыі і навукі Украіны на правядзенне адукацыйнай дзейнасці. У тым жа годзе была адноўлена работа факультэта эканомікі і менеджменту.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева
Катэгорыя·1995 год ва Украіне
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1995 годзе