Ківу Сто́йка (рум.: Chivu Stoica; 8 жніўня 1908 — 18 лютага 1975) — румынскі палітык, адзін з найбольш уплывовых дзеячаў у гады кіравання Г. Георгіу-Дэжа, з якім ён раней пазнаёміўся ў турме.
Нарадзіўся ў сям’і сялян, быў шостым дзіцем у сям’і[2]. У 1929 годзе ўступіў у Саюз камуністычнай моладзі Румыніі. У 1931 годзе быў прыняты ў кампартыю Румыніі.
Член ЦК РКП у 1945—1975 гадах, прэм’ер-міністр Румыніі ў 1955—1961 гадах, Старшыня Дзяржсавета ў 1965—1967. У перыяд барацьбы за права стаць пераемнікам Георгіу-Дэжу Стойка падтрымаў Нікалае Чаўшэску ў абмен на пасаду старшыні Дзяржсавета, напачатку 70-х страціў усе дзяржаўныя пасады, а ў 1975 годзе загінуў ад стрэльбавага выстралу — па афіцыйнай версіі, гэта было самагубства.
Папярэднік: Георгэ Георгіу-Дэж |
Старшыня Дзяржаўнага савета Румыніі 24 сакавіка 1965 — 9 снежня 1967 |
Пераемнік: Нікалае Чаўшэску |