wd wp Пошук:

Кэці Мак-Грат

Кэці Мак-Грат (англ.: Katie McGrath) — ірландская актрыса.

Біяграфія

Кэці Мак-Грат нарадзілася ў Дубліне ў 1983 годзе. Па заканчэнні Трыніці Каледжа “Трыніці Каледж, Дублі)”) пачала кар’еру журналісткі ў сферы моды, уладкаваўшыся ў рэдакцыю Image magazine. Працуючы касцюмерам на здымках гістарычнага тэлесерыяла «Цюдоры», атрымала запрашэнне на ўдзел у адным з эпізодаў[1]. Ёй настойліва рэкамендавалі сур’езна заняцца акцёрскай кар’ерай, і Мак-Грат адправіла свае партфоліа ў ірландскія агенцтвы па падборы акцёраў.

Адна з самых вядомых яе прац — роля Марганы ў чатырох сезонах тэлесерыяла «Мерлін». У 2009 годзе Кэці з’явілася ў першым эпізодзе пяцісерыйнай дакументальнай драмы The Queen, якая ілюструе жыццё брытанскага каралеўскага сямейства[2]. Ёй дасталася роля сястры каралевы Елізаветы — прынцэсы Маргарэт.

Выбраная фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2007
тф DamageРэйчэл
2008сЦюдорыThe TudorsБэс (у эпізодзе His Majesty's Pleasure)
2008
ф Эдэм Edenсяброўка Дэсі
2008
ф Барвовая імга FreakdogХарыет Чэмберс
2009
тф The Queenпрынцэса Маргарэт у юнацтве
20082010сМерлінMerlinфея Моргана
2011
ф Christmas at Castlebury HallДжулс Дэйлі
2011
ф МЫ. Верым у каханне W.E.лэдзі Тэльма Фернес

Зноскі

  1. The Sorcerer’s Apprentice(англ.) . thegloss.ie. Праверана 3 сакавіка 2010.
  2. Five actresses to play the Queen for C4(англ.) . guardian.co.uk. Праверана 25 красавіка 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Фільмаграфія да дапрацоўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Актрысы Ірландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы