wd wp Пошук:

Кэтрын Рос

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рос.

Кэтрын Рос (англ.: Katharine Ross; 29 студзеня 1940) — амерыканская актрыса, намінантка на прэмію «Оскар» у 1967 годзе.

Біяграфія

Кэтрын Джульет Рос нарадзілася 29 студзеня 1940 года ў Галівудзе. Пазней яе сям’я пераехала ва Уолнет-Крык, усходні прыгарад Сан-Францыска. Яна вучылася ў сярэдняй школе Лас-Ломас і каледжы Дыябла-Вэлі ў Плізант-Хіл, штат Каліфорнія, дзе і пачалася яе акцёрская кар’ера з удзелу ў здымках у студэнцкім фільме.

У кіно яна найбольш вядомая па ролі Элейн Робінсан ў фільме «Выпускнік» (1967), з Дасцінам Хофманам і ролі Эты Плэйс у «Буч Кэсідзі і Сандэнс Кід» (1969) з Полам Ньюманам і Робертам Рэдфардам у галоўных ролях.

Падчас здымак у фільме «Псіханутыя» (1978) Кэтрын пазнаёмілася з акцёрам Сэмам Эліятам, за якога ў 1984 годзе выйшла замуж. Кэтрын і Сэм маюць адну дачку, Клеа.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры вестэрнаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Галівудзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»