wd wp Пошук:

Кэсі Шарп

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарп.

Кэсі Шарп (англ.: Cassie Sharpe; нар. 14 верасня 1992, Калгары, Альберта) — канадская фрыстайлістка (хафпайп, суперпайп), чэмпіёнка зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў хафпайпе.

Біяграфія

Кэсі Шарп нарадзілася ў 1992 годзе ў Калгары. Яе брат Дарсі Шарп стаў сноўбардыстам. Кэсі пачала катацца на лыжах з 11 гадоў. Пазней занялася фрыстайлам, у тым ліку лыжнай акрабатыкай, могулам і хафпайпам. Пасля першай перамогі на спаборніцтвах у 2012 годзе ў хафпайпе стала спецыялізавацца ў гэтай дысцыпліне. У 2014 годзе стала членам зборнай Канады па фрыстайле. На чэмпіянаце свету па фрыстайле 2015 года заваявала сярэбраны медаль, саступіўшы швейцарцы Віржыні Феўр. Праз некалькі тыдняў перамагла на Кубку свету.

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Шарп заваявала залаты медаль у хафпайпе, стаўшы першай канадкай і другой чэмпіёнкай у хафпайпе ў гісторыі Алімпійскіх гульняў. На чэмпіянаце свету па фрыстайле і снаўбордзе 2019 года заняла другое месца пасля эстонкі Келі Сільдару. У 2016 і 2019 гадах перамагала на Сусветных экстрэмальных гульнях у суперпайпе.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 29 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па фрыстайле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калгары
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
Катэгорыя·Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Канады
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фрыстайлісты Канады