Келі Сільдару (эст.: Kelly Sildaru; нар. 17 лютага 2002, Талін) — эстонская фрыстайлістка, спецыялізуецца ў дысцыплінах хафпайп, слоўпстайл, біг-эйр і суперпайп. Чэмпіёнка зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў слоўпстайле. Бронзавыя прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў слоўпстайле.
У студзені 2017 года заваявала сваё другое юніёрскае золата на зімовых Сусветных экстрэмальных гульнях у дысцыпліне слоўпстайл. На Зімовых алімпійскіх гульнях 2018 года мусіла прадстаўляць Эстонію, але з-за траўмы калена вымушана была прапусціць спаборніцтва.
У 2019 годзе на чэмпіянаце свету па лыжным фрыстайле і снаўбордзе Келі Сільдару ў хафпайпе заваявала свой першы залаты медаль. На радзіме была прызнана найлепшай спартсменкай Эстоніі 2019 года.
18 студзеня 2020 года выйграла залаты медаль у слоўпстайле на зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Лазане, набраўшы 93,75 бала. У гэтым жа годзе на зімовых Сусветных экстрэмальных гульнях у дысцыплінах суперпайп і слоўпстайл заваявала два залатыя медалі.