wd wp Пошук:

Кырэн

Кырэн (бур. Хэрэн, руск.: Кыре́н) — сяло (у 1975—1990 гадах — пасёлак гарадскога тыпу), адміністрацыйны цэнтр Тункінскага раёна Рэспублікі Бурація. Утварае сельскае паселішча «Кырэнскае». Насельніцтва — 5275 чал. (2016).

У Кырэне знаходзіцца адміністрацыя Тункінскага нацыянальнага парку.

Гісторыя

У 1806 годзе на рацэ Кырэн быў заснаваны дацан «Дэчэн Даржалінг». Кырэнскі дацан з’яўляўся цэнтрам будызму ў Тункінскай даліне і заходняй Бураціі да закрыцця і разбурэння ў 1935 годзе. У 1923 годзе з утварэннем Бурат-Мангольскай АССР сяло стала адміністрацыйным цэнтрам Тункінскага аймака, перанесены сюды з сяла Тунка. 17 снежня 1975 года Кырэн аднесены да працоўных пасёлкаў. 15 лістапада 1990 года рабочы пасёлак Кырэн ператвораны ў сяло.

  1. http://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar
  2. https://web.archive.org/web/20200822004543/https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Бураціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96