wd wp Пошук:

Кучукскае

Кучу́кскае, Кучук (руск.: Кучукское, Кучук) — горка-салёнае возера ў Алтайскім краі Расіі, у Кулундзінскім стэпу.

Плошча паверхні возера 181 км². Даўжыня 18 км, найбольшая шырыня 11,5 км. Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя 2,5—3 м. Плошча вадазбору 3240 км². Аб’ём вады 0,48 км². Мінералізацыя вады ад 216 да 310 г/л. Катлавіна возера круглаватай формы, размешчана ў бяссцёкавым міжрэччы рэк Об і Іртыш. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія берагі абрывістыя, вышынёй да 10—12 м. З усходу ў возера ўпадае рака Кучук. Таксама ўпадаюць некалькі часовых вадатокаў. Возера злучаецца пратокай з Кулундзінскім возерам, з’яўляючыся яго палеазалівам[1].

У возеры здабываецца мірабіліт.

Зноскі

  1. Кучукское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры Расіі
Катэгорыя·Геаграфія Алтайскага края
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum