Кускусы (Phalanger) — род сумчатых сямейства посумы (Phalangeridae).
У складзе роду вылучаюцца 13 відаў:
Кускусы сустракаюцца на Малукскіх астравах, Тыморы, Сулавесі, у Новай Гвінеі, на Саламонавых астравах і паўвостраве Кейп-Ёрк на паўночнай ускрайку Аўстраліі. Селяцца ў лясах і хмызняковых зарасніках.
Кускусы досыць буйныя жывёлы. Іх поўсць густая і пухнатая, можа быць белай, рудой ці нават чорнай. Пыса кароткая, вушы маленькія і амаль непрыкметныя, а доўгі хвост голы на канцы, кускусы чапляюцца ім за галінкі. Даўжыня цела ад 24 да 65 см, хваста — 24-60 см. Вага дасягае ад 1 да 7 кг.
Кускусы жывуць пераважна на дрэвах, рэдка спускаючыся на зямлю. Дзякуючы ўчэпістаму хвасту і двум вялікім пальцам на кожнай руцэ яны выдатна адаптаваліся да свайго асяроддзя — вільготнага трапічнага лесу. Цэлы дзень яны спяць у дуплах дрэў, а ўначы павольна караскаюцца па дрэве ў пошуках ежы. Кускусы аддаюць перавагу жыццю ў адзіноце, не ўтвараюць устойлівых груп.