wd wp Пошук:

Курэйка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Курэйка.

Курэ́йка (руск.: Куре́йка[1], таксама вядомая як Люма, Нума) — рака ў Краснаярскім краі Расіі, правы прыток ракі Енісей.

Даўжыня ракі 888 км, плошча вадазборнага басейна 44 700 км², расход вады ў вусці каля 700 м³/с.

Выток ракі знаходзіцца на схілах плато Путарана, далей яна цячэ на поўнач па тэрыторыі Краснаярскага края, працякаючы праз азёры Ядун і Анама. Пасля ўпадзення ў яе ракі Якталі, Курэйка паварочвае на паўднёвы захад і цячэ да Енісея праз возера Дзюпкун. Шырыня ракі ў раёне вусця — каля 1 км.

За 101 км ад упадзення ракі ў Енісей размешчана Курэйская ГЭС і пасёлак гідрабудаўнікоў Светлагорск.

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 674. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Енісея
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Краснаярскага края