У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Расел.
Курт Фогель Расел (англ.: Kurt Vogel Russell; 17 сакавіка 1951, Спрынгфілд, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі акцёр, сцэнарыст і прадзюсар. Перш за ўсё запомніўся гледачу па многіх ролях у фантастычных фільмах і баевіках канца 1980-х і пачатку 1990-х. Таксама стаіць адзначыць яго галоўныя і запамінальныя ролі ў такіх папулярных фільмах як: «Нешта», «Уцёкі з Нью-Ёрка», «Касцяны тамагаўк», «Довад смерці», а таксама «Агідная васьмёрка». У 2003 годзе акцёр атрымаў прэмію «Сатурн» у катэгорыі «Узнагарода за дасягненні ў кар’еры».
Курт Расел у Вікіцытатніку | |
Курт Расел на Вікісховішчы |