wd wp Пошук:

Кураўшчына

Ку́раўшчынавозера ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Аршыца, за 17 км у напрамку на поўнач ад горада Орша, прыкладна за 0,3 км на ўсход ад вёскі Стайкі.

Плошча паверхні возера 0,21 км². Даўжыня 2,13 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 2,31 км. Найбольшая глыбіня 1 м, сярэдняя 0,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,14 млн.м³. Плошча вадазбору 4,02 км².

Возера ўтварылася ў пачатку XX ст. у выніку будаўніцтва плаціны на невялікім ручаі. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,2 м, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе сплавінныя. Дно плоскае, высланае пераважна сапрапелем. Возера дыстрафіруючае і слабапраточнае. Паўднёвая частка возера ўкрытая сплавінай. Цалкам зарастае пераважна падводнай расліннасцю. У паўднёвай частцы ў возера ўпадае ручай, у паўночнай частцы выцякае ручай у раку Міронаўка.

У возера водзяцца лешч, шчупак звычайны, карась, лінь, акунь. Возера зарыблялася шчупаком, лінём і карасём[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Аршанскага раёна