wd wp Пошук:

Купал Узнясення

Купал Узнясення, Куба́т аль-Мірадж (араб. قبة المعراج‎‎, англ.: Qubbat al-Miraj) — манумент (не мячэць) на Храмавай гары ў Іерусаліме, побач з мячэццю Аль-Акса. Пабудаваны ў памяць пра ўзнясенне прарока Мухамеда на нябёсы, у суправаджэнні ангела Джабраіля, якое адбылося ў 619 годзе. Размешчаны на поўнач ад Купала Скалы (Куба́т ас-Сахра)[1].

Гісторыя стварэння

Час першай пабудовы купала прыблізна вызначаецца эпохай амеядаў ці абасідаў (яго згадваюць у 903 годзе Ібн аль-Факіх і ў 985 годзе Аль-Мукадасі) у ліку двух «малых купалаў», нароўні з Купалам Прарока (Кубат Джыбрыль). Купал Узнясення, які існуе цяпер, пабудаваў пры аюбідах у 1200 годзе губернатар Іерусаліма англ.: Izz ad-Din az-Zanjili, выкарыстоўваўшы для гэтага матэрыял з разбуранай пабудовы крыжакоў.[2]

Адзначаецца, што Купал Узнясення капіруе ўвянчаную купалам капліцу, раней пабудаваную крыжакамі на месцы ўзнясення Ісуса Хрыста[3].

Зноскі

  1. Al-Aqsa Guide Архівавана 6 кастрычніка 2008. Friends of al-Aqsa 2007
  2. le Strange, Guy.Palestine under the Moslems: A Description of Syria and the Holy Land from A. D. 650 to 1500 pp.154-155.
  3. Visiting the Temple Mount
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Васьмівугольныя будынкі
Катэгорыя·Іслам у Іерусаліме
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Іерусаліма
Катэгорыя·Храмавая гара
Катэгорыя·Славутасці Іерусаліма