wd wp Пошук:

Амеяды

Іслам

Слупы Ісламу

Шахада  · Намаз · Пост
Міласціна  · Паломніцтва

Веравучэнне

Алах · Анёлы  · Прарокі
Свяшч. Пісанні · Судны дзень
Прадвызначэнне лёсу

Гісторыя і прадстаўнікі

Мухамад · Халіфы
Паплечнікі · 12 імамаў

Асноўныя цячэнні

Сунізм · Шыізм · Ісмаілізм
Ібадзізм · Салафізм · Суфізм

Кнігі і законы

Каран · Суна · Сіра
Шарыят · Фікх · Мазхабы

Культура і грамадства

Дэмаграфія · Шлюб · Жанчыны
Імёны · Мастацтва · Мячэці
Каляндар · Святы
Філасофія · Калам

Гл. таксама

Гласарый · Ісламазнаўства
Адзінабожжа · Эсхаталогія
Крытыка · Людзі Пісання

Амея́ды (661750) — першая мусульманская дынастыя халіфаў з роду амея, заснавальнікам якой стаў Муавія.

Амеяды працягвалі заваёўніцкія паходы мусульманскіх армій: была захоплена ўся Паўночная Афрыка на захад ад Егіпта, заваяваны Маверанахр. Ваенныя заваявання далі мусульманскай супольнасці вялікую колькасць рабоў, што прывяло да эканамічнага развіцця халіфата. Былі дасягнуты поспехі і ў адміністрацыйна-гаспадарчым кіраванні. У канцы VII ст. на землях халіфата была праведзена грашовая рэформа, у выніку якой з’явіліся новыя сярэбраныя манеты — дырхамы. Амаль на чатыры стагоддзі сталі ўзорам для ўсіх наступных грошай ісламскіх дзяржаў і асноўнай «канверсійнай валютай» усяго цывілізаванага свету.

Аднак у той жа час унутры халіфата расла незадаволенасць праўленнем Амеядаў. Іх абвінавачвалі ў прыхільнасці да раскошы, ў грэбаванні Ісламам. Галоўнай сілай апазіцыі выступалі шыіты, абвінавачваючы Амеядаў у незаконным праўленні. Патрабаванні шыітаў падтрымлівалі арабскія плямёны Ірака і набожныя медзінцы. Узрасло незадавальненне неарабскага насельніцтва, асабліва мавалі — гандлёвых партнёраў арабскіх плямёнаў. У выніку Амеяды былі звергнуты, але вынікамі гэтай перамогі скарысталіся Абасіды — фактычныя арганізатары антыамеядаўскага паўстання, якім кіраваў Абу Муслім.

Адзін з нешматлікіх уцалелых ад пагалоўнага знішчэння член сям’і Амеядаў, Абдарахман ібн Муавія, збег у Іспанію, дзе яму ўдалося ў 756 г. заснаваць новую галіну дынастыі Амеядаў.

Спіс халіфаў з роду Амеядаз у Медзіне

Спіс амеядскіх халіфаў у Дамаску

Суф’янідская галіна

Марванідская галіна

Амеяды ў Іспаніі

Эміры Кордавы (756929)

Халіфы Кордавы (9291031)

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Дынастыі ісламскіх кіраўнікоў
Катэгорыя·Гісторыя Ірана
Катэгорыя·Гісторыя Егіпта
Катэгорыя·Амеяды
Катэгорыя·Эміры Кордаўскага эмірата
Катэгорыя·Арабскі халіфат
Катэгорыя·Гісторыя Сірыі
Катэгорыя·Гісторыя Ірака
Катэгорыя·Іслам
Катэгорыя·Халіфы