wd wp Пошук:

Купал Ланцуга

Купал Ланцуга размешчаны перад уваходам у Купал Скалы

Купал Ланцуга (араб. قبة السلسلة‎‎, англ.: Qubbat al-Silsila) — купал у Старым горадзе Іерусаліма. Адна з найстарэйшых пабудоў на Храмавай гары, не з’яўляецца мячэццю ці храмам, але выкарыстоўваецца ў якасці малельнага дому. Купал мае дыяметр 14 метраў, што робіць яго трэцім па велічыні будынкам на Храмавай гары, пасля мячэці аль-Акса і Купала Скалы[1].

Гісторыя стварэння

Некаторыя структуры ўнутры купала датуюцца даісламскімі часамі[2], але як сярод арабскіх, так і сярод заходніх вучоных шырока распаўсюджанна гіпотэза, што Купал Ланцуга быў пабудаваны ў эпоху ўваходжання тэрыторыі Палесціны ў Амеядскі халіфат, падчас кіравання Абдул-Малік ібн Мервана[1]. Пасля ўварвання крыжакоў у Левант у 1099 годзе купал стаў капліцай, прысвечанай Якаву Зевядзееву. Але ў 1187 годзе будынак быў вернуты мусульманам пасля таго, як Саладзін адбіў Іерусаліма ў крыжакоў. Апошні капітальны рамонт быў праведзены ў 1975-76 гадах[2].

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 1 2 Dome of the Chain Архівавана 6 кастрычніка 2008. Archnet Digital Library.
  2. 1 2 Pringle, Deny. (1993). The Churches of the Crusader Kingdom of Jerusalem: A Corpus, Vol. III Cambridge University Press, pp.182-184.
  3. Conder, Claude Reignier and Palestine Exploration Fund (1887). Tent Work in Palestine: A Record of Discovery and Adventure R. Bentley & Son, 165.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Славутасці Іерусаліма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Іслам у Іерусаліме
Катэгорыя·Храмавая гара
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Іерусаліма