wd wp Пошук:

Куніхіка Кадайра

Куніхіка Кадайра (яп.: 小平邦彦; 16 сакавіка 1915 — 26 ліпеня 1997) — японскі матэматык, вядомы сваімі шматлікімі працамі па алгебраічнай геаметрыі і тэорыі комплексных мнагастайнасцей, а таксама як заснавальнік японскай школы алгебраічнай геаметрыі. У 1954 годзе, першым сярод японскіх матэматыкаў, быў узнагароджаны Філдсаўскай прэміяй.

Біяграфія

Куніхіка Кадайра нарадзіўся ў 1915 годзе ў Токіа.

У 1938 годзе скончыў Такійскі ўніверсітэт са ступенню па матэматыцы, а ў 1941 годзе — па фізіцы. З 1944 па 1949 гады працаваў у Такійскім універсітэце на пасадзе ад’юнкт-прафесара, у 1949 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі. Затым, прыняўшы запрашэнне Германа Вейля, пераехаў у Прынстан для працы ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў. У гэты час ён, у супрацоўніцтве з Дональдам Спенсерам, напісаў серыю з 12 прац, у якіх былі апісаны асновы тэорыі дэфармацый комплексных структур на мнагастайнасцях. Таксама Кадайра даказаў мноства тэарэм тэорыі Ходжа. Прыкладна з 1960 года ён пачаў працаваць над класіфікацыяй комплексных аналітычных паверхняў. У прыватнасці, яму ўдалося апісаць K3-паверхні як дэфармацыі квартык у P4 (K3-паверхні былі названыя ў гонар Кумера, Келера і Кадайры). Таксама ў яго гонар быў названы важны інварыянт алгебраічных мнагастайнасцей — размернасць Кадайры.

У 1961 годзе Кадайра перайшоў у Гарвардскі ўніверсітэт. З 1962 года ён працаваў прафесарам ва Універсітэце Джонса Хопкінса, з 1965 года — у Стэнфардскім універсітэце. У 1967 годзе вярнуўся ў Японію і працаваў у Такійскім універсітэце. У 1954 годзе ён быў удастоены Філдсаўскай прэміі, а ў 1984/1985 годзе — прэміі Вольфа па матэматыцы «за выбітны ўклад у вывучэнне комплексных і алгебраічных мнагастайнасцей».

Памёр у 1997 годзе ў горадзе Кофу.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Kodaira Kunihiko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118777645 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 MacTutor History of Mathematics archive
  5. 1 2 3 https://www.ias.edu/scholars/kunihiko-kodaira
  6. 1 2 https://books.google.cat/books?id=qUVpDQAAQBAJ&pg=PA55 — С. 55.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Культуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Матэматыкі Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Свяшчэннага скарбу 1 класа
Катэгорыя·Памерлі ў прэфектуры Яманасі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Члены Японскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда