wd wp Пошук:

Кунесць

Кунесць (руск.: Кунесть) — вёска ў Пскоўскай вобласці Расіі, уваходзіць у склад Юшкінскай воласці Гдоўскага раёна. Знаходзіцца недалёка ад берага Чудскога возера. У 2000 годзе ў вёсцы пастаянна пражывалі толькі 8 чалавек. У цёплыя сезоны насельніцтва павялічваецца дзякуючы дачнікам з Пскова, Гдова і Санкт-Пецярбурга.

Эканоміка

Вёска не мае школ, прадпрыемстваў. Большасць насельніцтва жыве з агародаў і рыбалкі. Найбліжэйшая прадуктовая крама знаходзіцца ў вёсцы Ветвенік у 8 кіламетрах ад Кунесці. У вёску Горка, аддзеленую ад Кунесці ракой Куной, раз на тыдзень прыязджае аўтакрама — грузавы аўтамабіль, проста з кузава якога вядзецца гандаль.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Пскоўскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы