wd wp Пошук:

Кунегунда Чэшская

Кунегунда Чэшская (студзень 1265 — 27 лістапада 1321) — дачка Пшэмысл Отакара ІІ і Кунегунды Галіцкай, унучка князя Расціслава Міхайлавіча, праўнука князя Рамана Мсціславіча.

Біяграфія

Пячатка Баляслава ІІ Мазавецкага
Пячатка Кунегунды Чэшскай

Для замацавання чэшска-нямецкіх мірных адносін яе заручылі з Гартманам, сынам нямецкага караля Рудольфа I Габсбурга. Заручыны разарвалі з-за пачатку новай вайны і гібелі Пржэмысл Отакара ІІ ў бітве пад Сухімі Крутамі. Кунегунду саслалі ў кляштар кларысак ў Празе, адкуль яе забраў брат, кароль Чэхіі Вацлаў II і выдаў замуж за свайго тагачаснага саюзніка князя Баляслава ІІ Мазавецкага. Праз тры гады пазіцыі Баляслава ІІ у Польшчы ўзмацніліся дзякуючы атрыманню ім у спадчыну уладанняў старэйшага брата і ён перайшоў у лагер ворагаў чэшскага караля. Ён не прызнаў каранацыі каралём польскім Вацлава II, у 1300 годзе здзейсніў паход на Мазовію. Кунегунду праз два гады Баляслаў Мазавецкі адаслаў назад у Прагу. Там яна ўступіла ў бенедынцінскі кляштар Св. Юрыя, дзе да смерці была абатысай. Кунегунда Чэшскую лічаць першай чэшскай паэтэсай.

Дзеці

Мяркуюць, што яе дачкой была Берта (да 1299 — пасля 1311) манашка кляштар Св. Юрыя бенедыктынак ў Празе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124892752 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Pas L. v. Kunigunde of Bohemia // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. KlezmerDetroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арпады
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1265 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1321 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Празе