wd wp Пошук:

Кулікі-сарокі

Кулікі-сарокі[1], крыўковыя (Haematopodidae; Haematopus) — сямейства і род птушак з атрада сеўцападобных (Charadriiformes). Да кулікоў-сарок адносяцца 12 відаў, у тым ліку адзін вымерлы ў XX стагоддзі.

Знешні выгляд

Птушкi сярэдніх памераў з кантрастным чорна-белым апярэннем i параўнальна доўгай, моцнай i прамой дзюбай. У іх характэрнае апярэнне, афарбаванае чорна-белага, чорнага або карычневага колеру. Некаторыя віды маюць белае апраўленне на крылах. У кулікоў-сарок няма палавога дымарфізма, у самцоў і самак аднолькавае апярэнне. Лапы і дзюба ў абодвух палоў чырвоныя, аранжавыя або ружовыя. Дзюба ва ўсіх відаў моцная і доўгая, прыстасаваная да таго, каб разбіваць аб камяні мідый і раскрыжоўваць ракаў. У некаторых відаў маюцца ярка-аранжавыя кругі вакол вачэй.

Асаблівасці біялогіі

Гэта птушкі, якія насяляюць прыбярэжныя рэгіёны і сілкуюцца галоўным чынам малюскамі, кольчатымі чарвякамі і насякомымі.

Гняздо ладзяць у ямцы на зямлi.

Зноскі

  1. Напісанне Кулікі-сарокі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.6
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кулікі-сарокі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы птушак