wd wp Пошук:

Мідыі

Мідыі (Mytilidae) — сямейства двухстворкавых малюскаў.

Апісанне

Ракавіна даўжынёй да 25 см, кліналадобна-авальная.

Пашырэнне

Вядомы з алігацэну (трыяс, каля 230 млн гадоў назад).

Вядомы 3 віды. Пашыраны ў морах умераных паясоў, пераважна на мелкаводцзі. Мідыі жывуць нават у моцна апрэсненым Балтыйскім моры. У Паўночным паўшар’і найбольш трапляецца мідыя ядомая (Mytilus edilus), якая ўтварае паселішчы — мідыевыя банкі. Прымацоўваецца да субстрату з дапамогай выдзяленняў бісусавай залозы. Кампанент абрастання падводных частак збудаванняў і суднаў.

Асаблівасці біялогіі

Фільтратары: праз мантыйную поласць за суткі праходзіць да 70 л вады, неабходнай для дыхання і паступлення корму (пераважна планктон, дэтрыт).

Раздзельнаполыя, развіццё з ператварэннем.

Промысел і выкарыстанне

Аб’ект промыслу і развядзення.

Мідыямі кормяцца птушкі, скаты, камбала і траска, у Чорным моры — асятровыя рыбы, у паўночных морах — марскія зоркі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Двухстворкавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL