Кулыкіўскі раён[1] (укр.: Куликівський район) — скасаваная адміністрацыйная адзінка ў складзе Чарнігаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Кулыкіўка[1] (укр.: Куликівка).
Утвораны ў 1966 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 17375 чалавек, плошча — 944 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 16 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 24 сяла.