wd wp Пошук:

Кузьмініцкі сельсавет

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кузьмініцкі сельсавет (значэнні). Кузьмі́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Кузьмінічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Быкоўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Кузьмініцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[1]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Кармянскага сельсавета перададзены вёска Харошаўка і пасёлак Уборак, у склад Ленінскага сельсавета перададзена вёска Чырвоны Партызан[2]. 30 чэрвеня 2015 года вёска Харошаўка і пасёлак Уборак вернуты ў склад Кармянскага сельсавета[3]. 29 чэрвеня 2022 года скасаваны пасёлак Сцяпанаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 808 чалавек[5], з іх 90,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,9 % — украінцы, 1,5 % — малдаване[6].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 82. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области Архівавана 5 лютага 2021.
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 30 июня 2015 г. № 72 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  4. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 29 июня 2022 г. № 322 Об упразднении поселка Степанов Добрушского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Кузьмініцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Нацыянальныя рускія сельсаветы БССР