wd wp Пошук:

Кудзіркас Наўміесціс

Кудзіркас Наўміесціс (літ.: Kudirkos Naumiestis) — горад у паўднёвай Літве, у Шакейскім раёне Марыямпальскага павета. Аддалены ад Шакея на 25 км. Насельніцтва налічвае каля 1,9 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Судовія.

Упершыню паселішча згадваецца ў 1561 годзе як Дулебачы, а ў 1639 годзе назва была зменена Цэцыліяй Рэнатай Габсбург, жонкай вялікага князя Уладзіслава Вазы на Уладзіславаў. У 1643 годзе паселішча атрымала гарадскія правы. Пасля ўваходу горада ў склад Прусіі ён меў назву Neustadt-Schirwindt, ад ракі Шырвінты. У 1917 годзе горад быў названы Наўміесціс. Пасля ўваходу горада ў склад Літоўскай Рэспублікі новая ўлада ў 1934 годзе змяніла назву на Кудзіркас Наўміесціс у гонар літоўскага дзеяча Вінцаса Кудзіркі, які жыў тут з 1895 да 1899 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Кудзіркаснаўміесціская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты Шакейскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96