wd wp Пошук:

Кубенскае возера

Ку́бенскае возера (руск.: Ку́бенское озеро[1]) — возера ў Валагодскай вобласці Расіі (басейн Паўночнай Дзвіны). Пераўтворана ў 1917 годзе ў вадасховішча.

Плошча паверхні 648 км² (уласна возера — 407[2] км²). Сярэдняя глыбіня каля 3 м. Размешчана ў забалочанай нізіне на вышыні 109 м. Даўжыня каля 60 км, шырыня да 15 км. Дно пераважна пясчанае. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Размах ваганняў узроўню да 1,5 м. Замярзае ў кастрычніку — лістападзе, ускрываецца ў канцы красавіка — маі. З возера выцякае рака Сухана, ля яе вытоку — плаціна для сезоннага рэгулявання і суднаходны шлюз.

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 236. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Озеро Кубенское // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Валагодскай вобласці