wd wp Пошук:

Ксяндзоўскае

Ксяндзо́ўскаевозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 4 км на захад ад горада Паставы, у басейне ракі Мядзелка.

Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,29 км. Найбольшая глыбіня 4,6 м, сярэдняя 2,7 м. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Аб’ём вады 0,48 млн м³. Плошча вадазбору 3,8 км².

Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, на поўдні і захадзе невыразныя. Берагі сплавінныя, месцамі пад хмызняком. На захадзе, поўдні і паўднёвым усходзе забалочаная пойма шырынёй ад 10 да 250 м, парослая хмызняком. Дно ілістае. Зарастае амаль трэць плошчы возера. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 6—35 м да глыбіні 1 м.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта