wd wp Пошук:

Ксаўе Бетэль

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ксаўе Бетэль (люкс.: Xavier Bettel; нар. 3 сакавіка 1973 года, Люксембург) — люксембургскі палітык і юрыст, лідар Дэмакратычнай партыі, мэр горада Люксембурга (з 2011 года), Прэм’ер-міністр Люксембурга (з 2013 года).

Біяграфія

Ксаўе Бетэль нарадзіўся ў Люксембургу 3 сакавіка 1973 года. Яго бацька быў мясцовым гандляром віном, а яго маці была францужанкай рускага паходжання[2], траюраднай пляменніцай Сяргея Рахманінава.

Пасля заканчэння сярэдняй школы, Бетэль атрымаў ступень магістра па грамадскім і еўрапейскім праве і майстар (DEA) па паліталогіі і публічным праве ва ўніверсітэце Нансі II, Францыя. Ён таксама вывучаў марское права і царкоўнае права ва Універсітэце Арыстоцеля ў Салоніках, Грэцыя. Бетэль браў удзел у праграме Erasmus.[2][3][4]

Палітычная кар’ера

Муніцыпальная палітыка

У 1989 годзе ўступіў у Дэмакратычную партыю Люксембурга.

У 1999 годзе на муніцыпальных выбарах, якія адбыліся ў кастрычніку, Бетэль быў абраны ў Грамадскі савет горада Люксембурга, заняўшы шостае месца ў спісе Дэмакратычнай партыі. 12 ліпеня 2001 года ён атрымаў кваліфікацыю магістра права.

28 лістапада 2005 года пасля муніцыпальных выбараў, у якіх ён заняў чацвёртае месца ў спісе партыі, Бетэль быў прызначаны ў гарадскі ўрад Люксембурга ў якасці намесніка мэра па сацыяльных пытаннях.

Падчас выбараў 9 кастрычніка 2011 года ва ўзросце 38 гадоў Ксаўе Бетэль быў абраны мэрам Люксембурга (з 33,65 % галасоў), прыняўшы прысягу 24 лістапада 2011 года і заняўшы пасаду 1 студзеня 2012 года[5].

Нацыянальная палітыка

Бетэль балатаваўся ў Палату дэпутатаў у 1999 годзе, заняўшы 10 месца ў спісе партыі па Цэнтральным рэгіёне пры 7 прахадных, што не дазваляла яму абрацца ў парламент. Аднак Дэмакратычная партыя абагнала на выбарах Сацыялістычную рабочую партыю ў якасці другой па велічыні парламенцкай фракцыі, што прывяло да фарміравання новай кіруючай кааліцыі з Хрысціянска-сацыяльнай народнай партыяй. У выніку частка дэпутатаў адмовіліся ад сваіх месцаў, каб прыняць удзел у працы ўрада, і Бетэль заняў крэсла, якое вызвалілася.

На выбарах у 2004 годзе Бетэль быў абраны ў Палату дэпутатаў, значна ўмацаваўшы свае пазіцыі і заняўшы чацвёртае месца (з пяці абраных членаў Дэмакратычнай партыі). Пераабіраўся ў 2009 годзе.

У 2013 годзе Бетэль быў абраны лідарам Дэмакратычнай партыі з 96,5 % галасоў. На парламенцкіх выбарах таго ж года яго партыя заняла трэцяе месца. 25 кастрычніка Вялікі герцаг Анры даручыў яму весці перамовы па фарміраванні кіруючай кааліцыі і будучага ўрада. 4 снежня 2013 года Бетэль заняў пасаду ў якасці прэм’ер-міністра Люксембурга, узначаліўшы кааліцыю Дэмакратычнай партыі, Сацыялістычнай партыі і Зялёных. Ён таксама займае ва ўрадзе партфелі дзяржаўнага міністра, міністра па сувязі і сродках масавай інфармацыі і міністра культуры[6].

Бетэль заявіў, што плануе ўзаконіць у Люксембургу аднаполыя шлюбы, замяніць рэлігійнае навучанне ў школе свецкай этыкай і скараціць расходы[7][8].

Асабістае жыццё

Бетэль стаў трэцім у свеце нацыянальным лідарам, які не хаваў сваю гомасексуальную арыентацыю. Раней пасады прэм’ер-міністра дамагліся ў Ісландыі Ёўхана Сігюрдардоўтыр і ў Бельгіі Эліа дзі Рупо. Да гэтага ён быў трэцім дзеючым адкрытым геем-мэрам еўрапейскай сталіцы (пасля Бертрана Дэланаэ ў Парыжы і Клауса Воверайта ў Берліне).

«Мне часта задаюць пытанне, як гэта быць трэцім адкрытым мэрам-геем еўрапейскай сталіцы… Людзі выбіралі нас не за тое, што мы гомасексуалы… а за нашы прафесійныя і асабістыя якасці, — заявіў пасля абрання Бетэль у інтэрв’ю часопісу Têtu. — Выбаршчыкі бачаць, як я выконваю свае абавязкі… іх выбар — гэта прызнанне маёй працы»[9]. У маі 2015 года Бетэль узяў шлюб з бельгійскім архітэктарам Гацье Дэстэнеем[10], з якім быў у грамадзянскім саюзе[2][7].

Першы лідар-гей, які пабраўся шлюбам.

Узнагароды

Зноскі

  1. Xavier Bettel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 Xavier Bettel, un jeune libéral pressé(нявызн.). Le Republicain Lorrain. Праверана 12 чэрвеня 2014.
  3. Xavier Bettel, un «fêtard» qui se remarquait(нявызн.). L’essentiel. Праверана 12 чэрвеня 2014.
  4. «Well-known Erasmus students — inspiring careers». Programma LLP. p. 7.
  5. Мэрам Люксембурга абраны адкрыты гей Ксаўе Бетэль
  6. Xavier Bettel(нявызн.). Bettel, Xavier: Biographie. Gouvernement du Grand Duché de Luxembourg.. Праверана 12 чэрвеня 2014.
  7. 1 2 Прэм’ер-міністрам Люксембурга стане адкрыты гей Ксаўе Бетэль Архівавана 5 лютага 2014.
  8. Europe Luxembourg gets first openly gay PM(нявызн.). Аljazeera. Праверана 12 чэрвеня 2014.
  9. Xavier Bettel devient le troisième maire gay d’une capitale européenne(нявызн.) (недаступная спасылка). Têtu. Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2014. Праверана 12 чэрвеня 2014.
  10. Внук Сергея Рахманинова, люксембургский премьер Беттель сыграл гей-свадьбу(нявызн.), NEWSru.com (15 мая 2015). Праверана 15 мая 2015.
  11. Xavier Bettel honoré par le Grand-Duc
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Люксембурга
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Дубовай кароны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў горадзе Люксембургу
Катэгорыя·Люксембург (горад)
Катэгорыя·Палітыкі Люксембурга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных