wd wp Пошук:

Крэчатка

Крэчатка (Vanellus gregarius) — від птушак з сямейства сяўцовых.

Распаўсюджанне

Водзіцца ў адкрытых лугах Расіі і Казахстана. Мігруюць на поўдзень праз Кіргызстан, Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан, Арменію, Ірак, Іран, Саудаўскую Аравію, Сірыю і Турцыю ў Ізраіль, Эфіопію, Судан і на паўночна-захад Індыі. Зімуюць у Пакістане, Шры-Ланцы і Амане. Рэдка залятае ў Заходнюю Еўропу, дзе часцей сустракаецца кнігаўка.

Унесена ў Чырвоную Кнігу Саратаўскай вобласці.

Гнездаванне

Vanellus gregarius

Гняздуецца групамі, часта разам з іншымі сяўцамі, суседнія гнёзды размешчаны не бліжэй 20-30 м адзін ад аднаго. У гняздо, размешчанае на зямлі, самка адкладае 3-5 яек.

Экалогія

Сілкуецца насякомымі і іншай маленькай жыўнасцю, палюючы на іх на лугах і палетках.

Зноскі

  1. BioLib Profil taxonu — druh čejka stepní Vanellus gregarius (Pallas, 1771)

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Знікаючыя віды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сяўцовыя
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI