wd wp Пошук:

Крэн

Крэн мадэлі самалёта

Крэн (ад фр.: carène — кіль, падводная частка карабля ці ад англ. kren-gen — класці судна на бок) — паварот аб’екта (судна, самалёта, падмурка збудавання) вакол яго падоўжнай восі.

Адзін з трох вуглоў (крэн, тангаж і рысканне), адпаведных тром вуглам Эйлера, якія задаюць арыентацыю апарата адносна нармальнай сістэмы каардынат. Крэн, у класічным яго паняцці, не вызначаны пры тангажы роўным 90 ° і −90 °. Вугал крэну (вугал нахілу) пазначаецца літарай γ (гама). У адрозненне ад самалётаў, вугал павароту ракеты вакол падоўжнай восі называецца не крэнам, а вуглом кручэння, і пазначаецца літарай φ (фі). Выклікаецца работай элеронаў — элементаў механізацыі крыла.

Паварот судна вакол падоўжнай восі на 180 градусаў называецца оверкіль ці, проста, уверх дном.

Моўныя асаблівасці

У англійскай мове існуе пяць розных слоў для абазначэння крэну:

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Авіяцыйныя тэрміны
Катэгорыя·Аэрадынаміка