wd wp Пошук:

Крыс Уолстэнхолм

Кры́стафер То́ні Уо́лстэнхолм (англ.: Christopher Tony Wolstenholme; 2 снежня 1978 года), болей вядомы як Крыс Уолстэнхолм (англ.: Chris Wolstenholme) — брытанскі музыка, басіст і бэк-вакаліст рок-гурта Muse. На жывых выступах часам грае на гітары ці клавішных, на якіх яго пазней падмяніў Морган Нікалс.

Біяграфія

Крыс Уолстэнхолм вырас у Ротэрхэме. Пераехаўшы ў Тынмут, Дэван, пачаў граць у пост-панк гурце на барабанах, у той час як Мэцью Беламі і Дамінік Говард гралі асобна ад яго. Але, праз два гады беспаспяховага пошуку басіста, яны запрасілі яго на месца бас-гітарыста ў новаствораны гурт Rocket Baby Dolls, пазней перайменаваны ў Muse.

У траўні 2010 года ён пераехаў у Дублін, Ірландыя, са сваёй жонкай Келі і чатырма дзецьмі. Уолстэнхолм з жонкай чакаюць пятага дзіця, якое мусіць з’явіцца на свет увосень 2010 года. Ён застаецца адданым заўзятарам футбольнай каманды Ротэрхэм Юнайтэд. З’яўляецца ганаровым доктарам мастацтваў Плімуцкага ўніверсітэта.[3]

Зноскі

  1. Chris Wolstenholme // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  3. University honour for rock stars Muse, This is Plymouth (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвым Ёркшыры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Рок-музыканты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Бас-гітарысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Muse