wd wp Пошук:

Крысціян Дзакарда

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Крысціян Дзакарда (італ.: Cristian Zaccardo; нар. 21 снежня 1981) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера

Клубная

Крысціян быў адным з найлепшых выхаванцаў «Балонні», дэбютаваў за асноўны склад у 2001 годзе пад кіраўніцтвам Франчэска Гвідаліна, адразу замацаваўся ў аснове і атрымаў выклік у моладзевую зборную Італіі. У 2004 годзе перайшоў у «Палерма», галоўным трэнерам якога быў Гвідалін. Сезон 2008/09 правёў у «Вольфсбургу» і зноў злучыўся з Франчэска ў «Парме» ў 2009 годзе.

24 студзеня 2013 года падпісаў кантракт з «Міланам». Пераход быў часткай абмену ігракамі паміж клубамі, з «Мілана» ў «Парму» накіраваўся Джамель Месбах. У складзе «Мілана» Крысціян гуляў рэдка, за два з паловай сезоны толькі 17 разоў з’явіўся на полі ва ўсіх турнірах.

31 жніўня 2015 года перайшоў у склад дэбютанта Серыі A — футбольнага клуба «Карпі», падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. Улетку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Вічэнцы». Па заканчэнні сезона пакінуў «Вічэнцу».

У кастрычніку 2017 года стаў іграком мальтыйскага клуба «Хамрун Спартанс»[5]. Пакінуў каманду з Мальты па заканчэнні сезона 2017/18.

У студзені 2019 года далучыўся да клуба «Трэ Фіёры» з чэмпіянату Сан-Марына. 9 ліпеня 2019 года, роўна праз 13 гадоў пасля перамогі на чэмпіянаце свету, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная

С 2004 по 2007 годы выступаў за нацыянальную зборную Італіі, правёў у яе складзе 17 матчаў, забіў адзін гол. Прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2006, дзе тройчы выйшаў на поле і вызначыўся аўтаголам у матчы супраць ЗША.

Дасягненні

Клубныя

«Вольфсбург»:

«Трэ Фіёры»:

Міжнародныя

Італія:

Зноскі

  1. Cristian Zaccardo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. CRISTIAN ZACCARDO // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Cristian Zaccardo // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Карпи» приобрел Дзаккардо у «Милана». by.tribuna.com
  5. Чемпион мира-2006 экс-защитник «Милана» Дзаккардо перешел в мальтийский «Хамрун Спартанс». by.tribuna.com

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Спецыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Вічэнца
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Модэна
Катэгорыя·Ігракі ФК Хамрун Спартанс
Катэгорыя·Ігракі ФК Парма
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 2006
Катэгорыя·Ігракі ФК Палерма
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпі
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Трэ Фіёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Балоння
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы