Крысціян Датрэмон (12 снежня 1922, Тэрвюрэн — 20 жніўня 1979) — бельгійскі мастак і паэт. Ён быў адным з заснавальнікаў групы рэвалюцыйных сюррэалістаў (1946), а таксама заснаваў «CoBrA» разам з дацкім мастаком Асгерам Ёрнам. Пазней ён стаў добра вядомы сваімі намаляванымі вершамі (фр.: Peinture mots), якія назваў лагаграмамі.
Памёр ад туберкулёзу ў Буйзінгене.