wd wp Пошук:

Крысціна Хайноўска-Ліскевіч

Крысціна Хайноўска-Ліскевіч (польск.: Krystyna Chojnowska-Liskiewicz; 16 ліпеня 1936, Варшава) — польская яхтсменка і інжынер-суднабудаўнік. Першая жанчына, якая здзейсніла кругасветнае падарожжа(руск.) бел. ў адзіночку на паруснай яхце[3][4][5].

Біяграфія

Крысціна Хайноўска нарадзілася ў Варшаве ў 1936 годзе, а пасля вайны разам з сям’ёй пераехала ў Аструду ў паўночнай Польшчы. З 1953 г. жыла ў Гданьску. Вучылася ў Гданьскім політэхнічным інстытуце, затым была канструктарам судоў на Гданьскай суднаверфі. Там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам[6].

Пачала займацца парусным спортам ва ўзросце 16 гадоў. У 1960 годзе яна стала штурманам, у 1966 годзе — капітанам, атрымаўшы ліцэнзію на кіраванне паруснымі яхтамі. Як капітан яна здзейсніла 21 акіянскі і марскі круіз, у тым ліку тры з чыста жаночым экіпажам. Некалькі круізаў здзейсніла разам з мужам, які таксама захапляўся парусным спортам.

Яна стала вядомая як першая жанчына, у адзіночку абышэдшая зямны шар на паруснай яхце. Падарожжа на яхце «Mazurek» пачалося 28 сакавіка 1976 года ў горадзе Лас-Пальмас-дэ-Гран-Канары. Праз Брыджтаўн (Барбадас), Бальбоа, Таіохае і Таіці яна прыплыла ў Сіднэй, дзе яхта ўстала на рамонт[7]. Пасля працягу падарожжа праз порт Дарвіна яна сур’ёзна захварэла і была дастаўлена ад Портленд-Роўдса на самалёце ў Кэрнс. Тым не менш, яна працягнула падарожжа, і 2 снежня 1977 года дасягнула Мазамбикскага праліва. У канчатковым рахунку, прайшоўшы 31 166 марскіх міль і праз 401 дзён, 21 красавіка 1978 года яна дасягнула канчатковай мэты падарожжа ў Лас-Пальмас. Яе дасягненне было занесена ў кнігу рэкордаў Гінеса.

Зноскі

  1. https://podroze.onet.pl/ciekawe/zmarla-krystyna-chojnowska-liskiewicz-zeglarka-historia-rejsu-dookola-swiata/xn82k95
  2. (unspecified title) Праверана 3 мая 2022.
  3. List Of Solo Circumnavigators, from the Joshua Slocum Society International
  4. Solo Oceans Sailing & Racing from solocircumnavigation.com
  5. Joyon’s strength and skill shatters two solo records Архівавана 22 лютага 2006., from Telegraph Sport
  6. Stocznia jachtowsa im. J. Conrada Korzeniowskiego gedanopedia.pl(польск.)
  7. Z historii pollskiego jachtingu^ Krystyna Chojnowska-Liskiewicz tawernaskipperow.pl 07.03.2011 (польск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Гданьску
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 12 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Інжынеры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гданьску
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы