wd wp Пошук:

Крыста Мак-Оліф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мак-Оліф.

Шэран Крыста Корыган Мак-Оліф (англ.: Sharon Christa McAuliffe; 2 верасня 1948, Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 28 студзеня 1986, мыс Канаверал, штат Фларыда) — амерыканская жанчына-астранаўт і настаўніца. Была ў складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр», загінула пры яго старце 28 студзеня 1986.

Адукацыя

У 1970 годзе Крысці скончыла Флэмінгемскі дзяржаўны каледж ў Бостане і атрымала ступень бакалаўра мастацтваў (гісторыя). У 1978 годзе яна скончыла Bowie State University ў Мэрылендзе і атрымала ступень магістра мастацтваў (арганізацыя навучальнага працэсу).

Праца і сям’я

З 1970 па 1978 гады працавала настаўнікам гісторыі і англійскай мовы ў сярэдніх школах у гарадах Морнінгсайд, а пазней Лэнхэм штата Мэрыленд. Пасля атрымання ступені магістра з 1978 працавала настаўнікам гісторыі, англійскай мовы і біялогіі ў сярэдніх школах г. Канкорд ў штаце Нью-Гэмпшыр. Была замужам за Стывенам Мак-Оліфам. У іх было двое дзяцей: Скот і Кэралін.

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Christa McAuliffe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Астранаўты ЗША
Катэгорыя·Жанчыны-касманаўты
Катэгорыя·Пахаваныя ў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Фларыдзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Загінулыя касманаўты
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Касмічным медалём пашаны Кангрэса