wd wp Пошук:

Крык рабіны

Крык рабіны (польск.: Krzyk jarzębiny) — п’еса Вацлава Кубацкага(польск.) бел., пастаўленая ў 1949 годзе адразу ў некалькіх тэатрах Польшчы, а тэкст выйшаў у тым жа годзе некалькімі выданнямі[1].

Перадгісторыя

Па адной з версій, непадзеленае каханне Людвіка Шпіцнагеля да Анэлі Рдултоўскай стала прычынай яго самазабойства ў 1827 годзе[2][3]. Пацвярджаюць гэтую гіпотэзу два творы Шпіцнагеля, якія засталіся ў рукапісах: Garść snowskiej ziemi і List pożegnalny, але, хутчэй за ўсё, першы з іх з’явіўся яшчэ падчас наведвання Снову ў ліпені 1824 года, а другі не падобны на твор, што выйшаў з-пад пяра Людвіка Шпіцнагеля[2]. Абодва творы прысвечаны рамантычнаму развітанню з каханай, а не трагічнаму развітанню з жыццём[2].

Сюжэт

Галоўным матывам п’есы стала гісторыя кахання Людвіка да Анэлі, якая скончылася яго самагубствам.

Дзеянне п’есы адбывалася ў маёнтку Рдултоўскіх у Снове, але аўтар памылкова[4] зрабіў каханай Людвіка не Анэлю, а яе родную сястру Лаўру.

Пастаноўкі

П’еса ставілася прынамсі пяць разоў[5]: Прэм’ерная пастаноўка рэжысёра Януша Варнецкага(руск.) бел. (1949, Варшава[6]), а таксама пастаноўкі рэжысёраў Віляма Хажыцы(польск.) бел. (1949, Познань[7]), Густавы Блонскай-Кондрат (1949, Торунь[8]), Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[9]) і Войцеха Маціеўскага(руск.) бел. (1969, Тэатр польскага радыё[10]).

Афармленнем пастаноўкі Густавы Блонскай-Кондрат займаўся вядомы польскі мастак Леанард Торвірт(польск.) бел., а пастаноўкі Ежы Ронарда Буянскага — польскі мастак і сцэнограф Марыян Эйле(польск.) бел..

Ролі і іх выканаўцы

Зноскі

  1. Krzyk jarzębiny. Opowieść dramtyczna, etc
  2. 1 2 3 Spitznagel (Szpicnagel, Szpicnagiel) Ludwik Ferdynand (польск.)
  3. CZĘŚĆ II. (польск.)
  4. Elwira Korcz
  5. Wacław Kubacki. Krzyk jarzębiny (польск.)
  6. Krzyk jarzębiny premiera: 31 marca 1949
  7. Krzyk jarzębiny premiera: 30 kwietnia 1949
  8. Krzyk jarzębiny premiera: 12 października 1949
  9. Krzyk jarzębiny premiera: 23 października 1949
  10. Krzyk jarzębiny premiera: 5 marca 1969 (польск.)
  11. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 Першы выканаўца

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·П'есы на польскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рдултоўскія
Катэгорыя·Тэатр Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай