wd wp Пошук:

Крукаў канал

Крукаў канал (руск.: Крю́ков канал) — адзін з каналаў у Санкт-Пецярбургу.

Гакаў канал пракапаны ад Адміралцейскага канала ў раёне цяперашняй плошчы Працы да Фантанкі. Першапачаткова пракапаны ў 1719—1720 гадах ад Нявы да Мойкі ў транспартных мэтах. З 1738 года — сучасная назва па імі падрадчыка Сямёна Крукава. Пры будаўніцтве Благавешчанскага моста частка, якая праходзіла праз цяперашнюю плошчу Працы, была закладзеная ў трубу, якая захавалася да нашых дзён.

Даўжыня канала 1015 метраў, сярэдні расход вады 0,6—1 м³/с. У 1801—1807 гадах пабудаваны гранітныя набярэжныя. Забудова набярэжнай — канца XVIII — пачатку XX стагоддзяў. У доме 23 у розныя гады жыў і памёр А. В. Сувораў, у доме 11/43 у 1818 годзе жыў В. А. Жукоўскі, у 1865—1868 гадах — М. П. Мусаргскі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Каналы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каналы без геаграфічных каардынат