wd wp Пошук:

Кругавец-Калінінскі сельсавет

Кругавец-Калі́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Кругавец-Калініна.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Кругавец-Калінінскі (Кругавецкі) сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Гарадок[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1109 чалавек[2], з іх 88,2 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 2,7 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Кругавец-Калінінскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат